------------------------------
2023/2024 навучальны год
Рашэннем Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта ад 09.08.2022 г. №484 з 01.09.2022 года ДУА ”Сярэдняя школа №1 г.п. Лёзна” прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Марыі Васільеўны Кастрычніцкай.
Сярэдняя школа займае тэрыторыю ў 5416,7 м2, размешчана ў трохпавярховым цагляным будынку (здадзена ў эксплуатацыю ў 1978 годзе). Ажыццяўляецца бясплатная перавозка радыусам 30 км для 68 навучэнцаў.
Структурнымі падраздзяленнямі з'яўляюцца бібліятэка, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, вучэбна-доследны ўчастак. Дзейнічае сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба.
У рамках праекта "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь" у мінулым навучальным годзе адрамантаваны дах, спартыўная зала, кабінет біялогіі, устаноўлены вокны ПВХ, у бягучым годзе - завяршаецца рэканструкцыя школьнага стадыёна.
Для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ва ўстанове задзейнічаны 29 навучальных кабінетаў. З іх 2 кабінеты інфарматыкі, 2 лінгафонныя кабінеты, майстэрня, кабінет абслуговай працы з новым абсталяваннем. Пры падтрымцы Парку Высокіх тэхналогій ва ўстанове адукацыі ўтвораны раённы SCRATCH-цэнтр. Па лініі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь установа адукацыі папоўнілася сучаснымі кабінетамі фізікі, хіміі, біялогіі. У кабінетах інфарматыкі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, лінгафонных кабінетах, SCRATCH-цэнтры ўстаноўлена 72 камп'ютары (ноўтбука). Наўтбукамі абсталяваны ўсе прадметныя кабінеты. Маюцца 8 інтэрактыўных дошак, мабільны клас на 25 наўтбукаў, 5 мультыбордаў, музык і іншае абсталяванне.
Для правядзення ўрокаў фізічнай культуры і здароўя ёсць спартыўная зала, трэнажорная зала, стадыён і валейбольная пляцоўка. У наяўнасці неабходнае абсталяванне і спартовы інвентар.
Сталовая ўстанова адукацыі разлічана на 180 пасадачных месцаў. Акрамя абедзеннай залы, харчаблок уключае вытворчы цэх, цэх для апрацоўкі сырой прадукцыі, мыйнае аддзяленне, складскія памяшканні, санітарны вузел, забяспечаны неабходным тэхналагічным абсталяваннем. У 2023 годзе закуплены посудамыйная машына і машына для чысткі агародніны.
Непасрэднае кіраўніцтва работай установы адукацыі ажыццяўляюць дырэктар Апет І.І., тры намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце.
Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі забяспечваецца 75 педагагічнымі работнікамі. 91% педагогаў маюць вышэйшую адукацыю, 9% – сярэднюю спецыяльную (з іх тры педагогі завочна атрымліваюць вышэйшую адукацыю). Адукацыя ўсіх педагогаў адпавядае выкладаему імі прадмету. Стаж больш за 15 гадоў маюць 64% педагогаў. Вышэйшая і першая кваліфікацыйныя катэгорыі - 72% педагогаў.
На працягу трох гадоў на раённую дошку Гонару работнікаў адукацыі занесены шэсць педагогаў.
Педагогі ўстановы адукацыі ўключаны ў эксперыментальную і творчую дзейнасць. У чэрвені 2023 года завяршыў рэалізацыю рэспубліканскі эксперыментальны праект па апрабацыі інтэграваных навучальных праграм і навучальных планаў пры арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання.
У 2023/2024 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі будзе навучацца 764 вучні ў 34 класах (з іх 61 навучэнец першых класаў, 49 адзінаццацікласнікаў).
Адукацыйны працэс арганізаваны ў дзве змены ў рэжыме пяцідзённага навучальнага тыдня.
У X-XI класах рэалізуецца профільнае навучанне па вучэбных прадметах "Руская мова", "Англійская мова", "Матэматыка", "Фізіка", "Біялогія", "Хімія". У рамках дапрофільнай падрыхтоўкі ў VIII-IX класах выкладаюць на павышаным узроўні вучэбныя прадметы "Матэматыка", "Фізіка", "Біялогія", "Хімія". Выкладанне навучальных прадметаў на павышаным узроўні ажыццяўляюць настаўнікі вышэйшай і першай кваліфікацыйных катэгорый.
Сфарміраваны класы аграрнай і педагагічнай накіраванасці, навучэнцы якіх штогод прымаюць удзел у абласных форумах. У новым навучальным годзе на базе X класа будзе сфарміравана інжынерная група, на базе V класаў - ваенна-патрыятычны клас.
На ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана работа факультатываў развіваючай, прафарыентацыйнай і прадметнай накіраванасці з улікам адукацыйных запытаў навучэнцаў (ахоп у 2022/2023 навучальным годзе склаў 84 працэнты навучэнцаў).
За апошнія тры гады 14 навучэнцаў атрымалі пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай, 8 навучэнцаў атрымалі атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём, 2 - з узнагароджаннем сярэбраным медалём.
На цэнтралізаваным экзамене 2023 года ў выпускнікоў установы адукацыі чатыры 100-бальныя вынікі па рускай мове, па адным 100-бальныя вынікі па англійскай мове і хіміі. На цэнтралізаваным тэсціраванні мінулых гадоў былі 100-бальныя вынікі па рускай мове, гісторыі Беларусі, грамадазнаўству.
У 2022/2023 навучальным годзе навучэнцы XI класаў установы адукацыі прынялі ўдзел ва ўніверсітэцкіх алімпіядах, па выніках якіх атрымалі два дыпломы ІІ ступені і дыплом ІІІ ступені.
Па выніках рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у скарбонцы ўстановы адукацыі ёсць дыпломы па рускай мове, беларускай мове, грамадазнаўстве, фізічнай культуры і здароўі, біялогіі на абласным этапе і дыпломы па рускай мове на заключным этапе.
На працягу апошніх двух гадоў восем вучняў IX-XI класаў установы адукацыі паспяхова прайшлі навучанне ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку.
Пэўных поспехаў дабіліся навучэнцы ўстановы адукацыі ў абласных конкурсах па робататэхніцы і праграмаванні. Па выніках правядзення абласнога рэйтынгу па робататэхніцы ў 2023 годзе Лёзненскі раён, які прадстаўляла нашу ўстанову адукацыі, заняў у вобласці 3 месца. Ёсць шматлікія дыпломы ў абласных конкурсах у асяроддзі праграмавання SCRATCH.
З мэтай арганізацыі вольнага часу навучэнцаў, развіцця творчых, спартыўных здольнасцей дзяцей ва ўстанове адукацыі арганізавана работа 15 аб'яднанняў па інтарэсах. Клуб "ЮІД" заняў чацвёрты раз першае месца ў рэспубліканскім злёце юных інспектараў дарожнага руху.
Ва ўстанове адукацыі склалася сістэма грамадзянскага, патрыятычнага, ідэалагічнага выхавання, мэтай якога з'яўляецца фармаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцяў і нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і навучэнскай моладзі на аснове дзяржаўнай ідэалогіі. Актыўную работу па выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму вядзе школьны Народны музей Народнай Славы. На базе музея функцыянуе школа юнага экскурсавода. У 2023 годзе члены Савета музея прынялі актыўны ўдзел у Міжнародным злёце школьных музеяў у г. Масква і атрымалі 29 дыпломаў у раённых і абласных конкурсах на працягу апошніх трох гадоў.
Далучэнне вучняў да нацыянальных традыцый і культуры ажыццяўляецца праз супрацу з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій.
Асноўныя задачы:
- стварэнне здароўезберагальных і бяспечных умоў;
- удасканаленне сістэмы работы з адоранымі і матываванымі навучэнцамі;
- удасканаленне дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання навучэнцаў, павышэнне якасці прафарыентацыйнай работы праз выбудоўванне індывідуальных адукацыйных маршрутаў;
- удасканаленне выхаваўчай работы, накіраванай на фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, развіццё духоўна-маральнага выхавання.
Галоўнымі напрамкамі па рашэнні задач установы адукацыі вызначыць:
- удасканаленне сістэмы адукацыйнага працэсу і забеспячэнне стабільных вынікаў дзейнасці на аснове індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання і выхавання;
- удасканаленне зместу і павышэнне якасці правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых заняткаў, класных і інфармацыйных гадзін;
- фарміраванне прадметных і метапрадметных кампетэнцый, актывізацыя пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў;
- удасканаленне работы з вучнямі па падрыхтоўцы да ЦЭ, ЦТ, выпускных экзаменаў;
- працяг рэалізацыі праекта "Школа - тэрыторыя здароўя";
- узмацненне кантролю за бяспекай навучэнцаў;
- развіццё прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў праз выкарыстанне перадавых педагагічных і інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, фарміраванне сістэмы работы ў даследчых, эксперыментальных, творчых праектах;
- развіццё творчых здольнасцей вучняў шляхам уключэння ў сферу дадатковай адукацыі;
- павышэнне эфектыўнасці работы з законнымі прадстаўнікамі па папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, карэкцыйна-развіваючай работы і псіхолага-педагагічнага суправаджэння вучняў;
- развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі
- пашырэнне пераліку адукацыйных паслуг, у тым ліку і на платнай аснове.