Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
У. Дубоўка
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы! Ён быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17лістапада 1999г.. З гэтага года ў нашай школе свята роднай мовы адзначаецца пастаянна. Не стаў выключэннем і 2024 год.
Сёння дзень пачаўся з акцыі "Гавары са мной па-беларуску". Настаўнікі і вучні старэйшых класаў паспрабавалі размаўляць па-беларуску не толькі на ўроках. Таксама вучні 6 і 7 класаў паказалі свае веды ў інтэрактыўных гульнях "Знаўцы роднай мовы", "Не маўчы па-беларуску". Прыемныя ўражанні пакінуў у вучняў турнір знаўцаў беларускай мовы "Таямніцы роднай мовы" і віктарына "Каб роднае слова гучала".
Фотоотчет