Не так даўно, з 23 па 27 лютага, у нашай школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Пачалося ўсё з акцыі " Рускай мове дай разгрузку-размаўляй па-беларуску!" Вучняў і настаўнікаў у фае чакала прыгожая фотазона. Адзінаццацікласнікі задавалі дзецям і дарослым цікавыя пытанні і патрабавалі адказу на іх на беларускай мове. Усім было цікава, тым больш, што за правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі цукеркі!
Таксама у кожным класе былі праведзены цікавыя мерапрыемствы і адкрытыя ўрокі. Асабліва запомніліся пяцікласнікам інтэрактыўныя гульні "Размаўляй са мой па-беларуску!", "Родная мова,цудоўная мова!". Вучні з задавальненнем разгадвалі рэбусы і анаграмы, загадкі, перакладалі словы на беларускую мову.
Усе настаўнікі далі адкрытыя ўрокі, на якіх гучала наша родная мова з вуснаў дзяцей!
Тыдзень хутка закончыўся, а прыемныя ўспаміны і фотаздымкі засталіся!
Фотасправаздача.