Тэма: Тыпы маўлення
Мэты:
1) Паглыбіць веды вучняў пра тыпы маўлення, іх прыметы, дапамагчы вучням усвядоміць залежнасць тыпу маўлення ад зместу выказвання і мэты выказвання.
2) Выпрацоўвацьуменні вызначаць тып выразных па змесце і будове тэкстаў, самастойна падбірацьтэксты таго ці іншага тыпу, адзначаць узаемасувязь паміж зместам і тыпам маўлення, называць лагічныя часткі, самастойна складаць невялікія тэксты рознага тыпу. Развіваць маўленчыя ўменні вучняў.
3) Спрыяць выхаванню беражлівых адносін да прыроды.
Тып: урок замацавання матэрыялу
Абарудаванне і матэрыялы: падручнік, рабочы сшытак, карткі з заданнямі.
Ход урока
І. Арганізацыйны этап
- Добры дзень! Хацелася б, каб сёння на ўроку ў вас быў добры настрой. Я ўпэўнена, што кожнаму з вас сёння ўжо прыйшлося хоць адзін раз усміхнуцца. А прычынай для гэтага магло быць нейкае добрае слова або прыемная навіна. Асабіста для мяне такой прычынай з’яўляюцца гожыя восеньскія дзянькі, якімі нас шчодра парадавала ў гэтым годзе восень. Давайце зробім адзін аднаму камплімент пры дапамозе ўсмешкі!
II. Этап праверкі дамашняга задання
Пры неабходнасці высвятляюцца пытанні, якія ўзніклі па дамашняму заданню. Заданне правяраецца пасля збору сшыткаў.
ІІI. Этап падрыхтоўкі навучэнцаў да актыўнага засваення ведаў
- Мы з вамі ўжо пазнаёміліся з тэкстам. Давайце ўспомнім:
- Што такое тэкст? Тэма тэксту? Асноўная думка?
- Назавіце тыпы маўлення?
-Мы з вамі працягнем знаёмства з тыпамі маўлення. Тэма наша ўрока “Тыпы маўлення”.
Прыём табліцы “Ведаю-Хачу даведацца-Даведаўся”
-Добра. Малайцы! А зараз звяніце ўвагу на дошку. Вам трэба дапоўніць схему і адказаць для якога тыпу маўлення яна адносіцца.
IV. Этап замацавання новых ведаў
- Я прапаную выканаць наступнае заданне. У вас на партах ляжаць карткі з тэкстамі. Вам трэба прачытаць тэксты і суаднесці іх са схемай на дошцы (дзеці працуюць у парах).
І. Зямля пад белымі крыламі
Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх тысячы. Ёсць, вядома, буслы і ў іншых краінах. А мна пад іхні палёт асабліва думаецца пра Беларусь, нашу з вамі радзіму. Для вас я і хачу расказаць пра яе.
Чаму “Беларусь”? ёсць некалькі варыянтаў паходжання гэтай назвы. Прывяду два з іх.
Першы: белае адзенне, якое даўней насілі вясковыя людзі, белыя іхнія валасы, белы колер скуры.
Другі. А ён ніяк не супярэчыць з першым. Калі на нашы старажытныя славянскія землі прыйшлі татара –манголы – здолелі адбіцца ад іх амаль адны толькі мы. Мы – адбіліся. І менавіта таму мы “белыя”, “чыстая ад нашэсця татараў” Русь.
Наконт таго, чый погляд больш правільны, вучоныя пакуль што не прыйшлі да адной думкі. (Паводле У.Караткевіча)
ІІ. Не спыняйся.
Пайшоў неяк восенню ў лес. Убачыў дзікую грушку і пакаштаваў яе плады. Але ж якое сукаватае ды калючае дрэўца!
Я ўзяў ножык і абрэзаў ніжнія галіны і калючкі. Потым падправіў крону. Грушка стала стройнай і прыгожай.
Вясной я зноў сустрэўся з дрэўцам. Убачыў і жахнуўся: кара на ім была спаласавана вострымі зубамі зайца і казулі. Грушка магла загінуць.
Я расказаў пра гэта бацьку. Ён выслухаў мяне і параіў: “Пачаўшы добрую справу, не спыняйся на паўдарозе. Выкапай дрэўца і перанясі ў сад. Замаж раны. Пройдзе час, і грушка аддзякуе табе” ( М Янчанка)
ІІІ. “Адмірал”
Вучоныя назвалі гэтага матылька адміралам. Верхнія крыльцы ў адмірала чорныя, а ніжнія – цёмна-бурыя. На канцах верхніх – па пяць белых вочак рознай велічыні.
А чым жа ён на адмірала падобны? Верхнія крыльцы матылька падзяляюцца кожнае на дзве часткі чырвонымі лініямі-лампасамі. На ніжніх – таксама лампасы. За іх, пэўна, і празвалі матылька адміралам.
- Малайцы!
- Зараз адкыйце свае сшыткі і запішыце дату. Будзем выконваць практыкаванне 115. Трэба размясціць сказы ў такой паслядоўнасці, каб атрымаўся тэкст-апісанне. Запішыце яго ў сшыткі.
Фізкультхвілінка
V. Самастойная праца
Вучні выконваюць заданні на картках
- Устанавіце адпаведнасць паміж часткамі наступных тэкстаў і тыпам маўлення.
Саша – мой лепшы сябар. У яго цёмныя вочы
і светлыя валасы з віхрамі на патыліцы.
|
Апавяданне
|
Аднойчы выйшлі мы з Сашам пагуляць.. Непадалёку ад вёскі ў хмызняку мы заўважылі маленькую казулю. Маці каля яе не было…
|
Разважанне
|
У мяне ёсць сябар.Гэта Саша - мой аднакласнік. Я вельмі паважаю яго. І вось чаму…
|
Апісанне
|
- Пр. 119 – вызначце тып тэксту па прапанаваных загалоўках. Выберыце адну з тэм, якая вам найбольш падабаецца, і стварыце вуснае выказванне тыпу апавядання, апісання ці разважання (некалькі вучняў адказваюць вусна).
VI. Кантрольна-карэкцыйны этап
- Вам патрэбна выканаць тэст па тэме “Тэкст”
Варыянт 1
1. Адзнач знакам “+” правільнае выказванне.
Тэкст – гэта некалькі сказаў, звязаных па сэнсе.
Тэкст – гэта некалькі сказаў, не звязаных паміж сабой па сэнсе.
2. Адзнач знакам “+” тэкст.
Мы прыйшлі на стадыён. Там спартыўнае свята. Стадыён упрыгожаны шарамі, флажкамі. На трыбунах мамы і таты, бабулі і дзядулі, сябры. Усе хвалююцца.
Закончыліся канікулы. Дзяўчынцы купілі ляльку. Бабуля расказвае ўнукам казку.
3. Прачытай. Закрэслі лішні сказ.
Жывуць буслы бадай-што ва ўсім свеце. Але найбольш любяць яны лясістыя і балоцістыя мясціны. Лістапад – вароты зімы. Вось чаму ты заўсёды сустрэнеш гэтых птушак у нас, на Беларусі.
4. Адзнач знакам “+” тэму тэксту.
Вераснёвая раніца. Іду па лясной сцяжынцы. Трава ў расе. На траве сляды маіх ботаў. Ляціць з дрэў залатое лісце. На зямлі стракаты дыван. Каля пня старога дуба растуць апенькі. Гэта асеннія апенькі.
Па грыбы.
Восень у лесе.
Восень.
5. Пранумаруй сказы ў такім парадку, каб яны склалі тэкст.
Сабачка хутка падрос і стаў верным сябрам хлопчыку.
Хлопчык даў яму клічку Барс.
Бацькі падарылі сыну маленькага шчанюка.
6. Укажы лічбай, колькі сказаў у тэксце.
Кракадзіл – драпежная жывёла. У кракадзіла зубастая морда, доўгае цела і вялізны хвост. Скура ў яго зялёная. Кракадзілы жывуць у Афрыцы.
7. Адзнач знакам “+” сказы. Пастаў у канцы сказаў кропку.
На кармушцы сядзіць
Да кармушкі прыляцелі снегіры
Птушкі клююць зерне
8. Вызнач, што выражае кожны сказ. Пакажы стрэлкамі.
Сягоння будзе сонечнае надвор’е. пытанне
Ты любіш катацца на лыжах? паведамленне
9. Адзнач знакам “+” сказы з правільным парадкам слоў.
Вечарам мы паехалі ў госці да бабулі.
Вечарам да госці паехалі мы ў бабулі.
Мы паехалі ў госці да бабулі вечарам.
10. Прачытай запіс. Адзнач правільнае сцверджанне знакам “+”.
Захацелася мядзведзю мёду. Зайшоў касалапы на пасеку. Пчолы наляцелі на мішку. Ой, як балюча кусаюцца!
Межы сказаў у тэксце вызначаны правільна.
Межы сказаў у тэксце вызначаны няправільна.
Варыянт 2

Тэкст – гэта некалькі сказаў, аб’яднаных тэмай і запісаных ў пэўным парадку.
Тэкст – гэта некалькі сказаў.
2. Адзнач знакам “+” тэкст.
Новы год – самае любімае свята і для дарослых, і для дзяцей. У дамах ставяць і ўпрыгожваюць ёлкі, запальваюць агні. Дзед Мароз і Снягурка радуюць дзяцей падарункамі.
У нядзелю я хадзіў у бібліятэку. Мяккі снег укрыў зямлю. Дзядуля прыехаў да нас у госці.
3. Закрэслі лішні сказ.
Ажыла лясная палянка. Сюды прыляцелі снегіры. На сасне стукае дзяцел. Побач стракоча сарока. Хутка канікулы. Выскачыла з дупла шустрая вавёрка.
4. Адзнач знакам “+” тэму тэксту.
Школьнікі сабралі пад дубам спелыя жалуды. Насенне яны пасадзілі ў зямлю. Вясной з’явіліся парасткі. Дзеці пачалі даглядаць маладыя дрэўцы. Хутка каля школы зашуміць дуброва.
Дзеці збіраюць жалуды.
Дубовыя парасткі.
Школьнікі пасадзілі лес.

Дзядуля хацеў прачытаць газету.
Яму дапамагалі ўсе, нават наша Найда.
Ён пачаў шукаць акуляры.
6 . Укажы лічбай, колькі сказаў у тэксце.
Ліса меншая за ваўка. У яе рыжае футра. Ліса палюе на мышэй. Яна зловіць мыш нават пад снегам.

Падзьмуў моцны.
Падзьмуў моцны вецер.
На небе з’явіліся цёмныя хмары.

У бібліятэку прывезлі новыя кнігі. пытанне
Ты любіш чытаць казкі? паведамленне

Мядзведзь залёг у яму на зіму глыбокую.
На зіму мядзведзь залёг у глыбокую яму.
Мядзведзь залёг на зіму ў глыбокую яму.

Ластаўка будавала гняздо уляцеў. У гняздо стрыж птушка. Пазвала іншых ластавак. Гуртам ластаўкі выгналі стрыжа.

VII. Дамашняе заданне
Пр. 121 (вусна)
VIII. Падвядзенне вынікаў урока.Рэфлексія
Прыём “Закончы выраз”
Сёння на ўроку я даведаўся…
Я зразумеў, што…
Сябе я магу пахваліць за…
Мне трэба працаваць над…
Гэтыя веды мне спатрэбяцца…
Дадатак 1
.
Дадатак 2
- Вам трэба прачытаць тэксты і суаднесці іх са схемай на дошцы (дзеці працуюць у парах).
І. Зямля пад белымі крыламі
Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх тысячы. Ёсць, вядома, буслы і ў іншых краінах. А мна пад іхні палёт асабліва думаецца пра Беларусь, нашу з вамі радзіму. Для вас я і хачу расказаць пра яе.
Чаму “Беларусь”? ёсць некалькі варыянтаў паходжання гэтай назвы. Прывяду два з іх.
Першы: белае адзенне, якое даўней насілі вясковыя людзі, белыя іхнія валасы, белы колер скуры.
Другі. А ён ніяк не супярэчыць з першым. Калі на нашы старажытныя славянскія землі прыйшлі татара –манголы – здолелі адбіцца ад іх амаль адны толькі мы. Мы – адбіліся. І менавіта таму мы “белыя”, “чыстая ад нашэсця татараў” Русь.
Наконт таго, чый погляд больш правільны, вучоныя пакуль што не прыйшлі да адной думкі. (Паводле У.Караткевіча)
ІІ. Не спыняйся.
Пайшоў неяк восенню ў лес. Убачыў дзікую грушку і пакаштаваў яе плады. Але ж якое сукаватае ды калючае дрэўца!
Я ўзяў ножык і абрэзаў ніжнія галіны і калючкі. Потым падправіў крону. Грушка стала стройнай і прыгожай.
Вясной я зноў сустрэўся з дрэўцам. Убачыў і жахнуўся: кара на ім была спаласавана вострымі зубамі зайца і казулі. Грушка магла загінуць.
Я расказаў пра гэта бацьку. Ён выслухаў мяне і параіў: “Пачаўшы добрую справу, не спыняйся на паўдарозе. Выкапай дрэўца і перанясі ў сад. Замаж раны. Пройдзе час, і грушка аддзякуе табе” ( М Янчанка)
ІІІ. “Адмірал”
Вучоныя назвалі гэтага матылька адміралам. Верхнія крыльцы ў адмірала чорныя, а ніжнія – цёмна-бурыя. На канцах верхніх – па пяць белых вочак рознай велічыні.
А чым жа ён на адмірала падобны? Верхнія крыльцы матылька падзяляюцца кожнае на дзве часткі чырвонымі лініямі-лампасамі. На ніжніх – таксама лампасы. За іх, пэўна, і празвалі матылька адміралам.
Дадатак 3
- Устанавіце адпаведнасць паміж часткамі наступных тэкстаў і тыпам маўлення.
Саша – мой лепшы сябар. У яго цёмныя вочы
і светлыя валасы з віхрамі на патыліцы.
|
Апавяданне
|
Аднойчы выйшлі мы з Сашам пагуляць.. Непадалёку ад вёскі ў хмызняку мы заўважылі маленькую казулю. Маці каля яе не было…
|
Разважанне
|
У мяне ёсць сябар.Гэта Саша - мой аднакласнік. Я вельмі паважаю яго. І вось чаму…
|
Апісанне
|
Дадатак 4
Вам патрэбна выканаць тэст па тэме “Тэкст”
Варыянт 1
1. Адзнач знакам “+” правільнае выказванне.
Тэкст – гэта некалькі сказаў, звязаных па сэнсе.
Тэкст – гэта некалькі сказаў, не звязаных паміж сабой па сэнсе.
2. Адзнач знакам “+” тэкст.
Мы прыйшлі на стадыён. Там спартыўнае свята. Стадыён упрыгожаны шарамі, флажкамі. На трыбунах мамы і таты, бабулі і дзядулі, сябры. Усе хвалююцца.
Закончыліся канікулы. Дзяўчынцы купілі ляльку. Бабуля расказвае ўнукам казку.
3. Прачытай. Закрэслі лішні сказ.
Жывуць буслы бадай-што ва ўсім свеце. Але найбольш любяць яны лясістыя і балоцістыя мясціны. Лістапад – вароты зімы. Вось чаму ты заўсёды сустрэнеш гэтых птушак у нас, на Беларусі.
4. Адзнач знакам “+” тэму тэксту.
Вераснёвая раніца. Іду па лясной сцяжынцы. Трава ў расе. На траве сляды маіх ботаў. Ляціць з дрэў залатое лісце. На зямлі стракаты дыван. Каля пня старога дуба растуць апенькі. Гэта асеннія апенькі.
Па грыбы.
Восень у лесе.
Восень.
5. Пранумаруй сказы ў такім парадку, каб яны склалі тэкст.
Сабачка хутка падрос і стаў верным сябрам хлопчыку.
Хлопчык даў яму клічку Барс.
Бацькі падарылі сыну маленькага шчанюка.
6. Укажы лічбай, колькі сказаў у тэксце.
Кракадзіл – драпежная жывёла. У кракадзіла зубастая морда, доўгае цела і вялізны хвост. Скура ў яго зялёная. Кракадзілы жывуць у Афрыцы.
7. Адзнач знакам “+” сказы. Пастаў у канцы сказаў кропку.
На кармушцы сядзіць
Да кармушкі прыляцелі снегіры
Птушкі клююць зерне
8. Вызнач, што выражае кожны сказ. Пакажы стрэлкамі.
Сягоння будзе сонечнае надвор’е. пытанне
Ты любіш катацца на лыжах? паведамленне
9. Адзнач знакам “+” сказы з правільным парадкам слоў.
Вечарам мы паехалі ў госці да бабулі.
Вечарам да госці паехалі мы ў бабулі.
Мы паехалі ў госці да бабулі вечарам.
10. Прачытай запіс. Адзнач правільнае сцверджанне знакам “+”.
Захацелася мядзведзю мёду. Зайшоў касалапы на пасеку. Пчолы наляцелі на мішку. Ой, як балюча кусаюцца!
Межы сказаў у тэксце вызначаны правільна.
Межы сказаў у тэксце вызначаны няправільна.
Варыянт 2
1. Адзнач знакам “+” правільнае выказванне.
Тэкст – гэта некалькі сказаў, аб’яднаных тэмай і запісаных ў пэўным парадку.
Тэкст – гэта некалькі сказаў.
2. Адзнач знакам “+” тэкст.
Новы год – самае любімае свята і для дарослых, і для дзяцей. У дамах ставяць і ўпрыгожваюць ёлкі, запальваюць агні. Дзед Мароз і Снягурка радуюць дзяцей падарункамі.
У нядзелю я хадзіў у бібліятэку. Мяккі снег укрыў зямлю. Дзядуля прыехаў да нас у госці.
3. Закрэслі лішні сказ.
Ажыла лясная палянка. Сюды прыляцелі снегіры. На сасне стукае дзяцел. Побач стракоча сарока. Хутка канікулы. Выскачыла з дупла шустрая вавёрка.
4. Адзнач знакам “+” тэму тэксту.
Школьнікі сабралі пад дубам спелыя жалуды. Насенне яны пасадзілі ў зямлю. Вясной з’явіліся парасткі. Дзеці пачалі даглядаць маладыя дрэўцы. Хутка каля школы зашуміць дуброва.
Дзеці збіраюць жалуды.
Дубовыя парасткі.
Школьнікі пасадзілі лес.
5. Пранумаруй сказы ў такім парадку, каб яны склалі тэкст.
Дзядуля хацеў прачытаць газету.
Яму дапамагалі ўсе, нават наша Найда.
Ён пачаў шукаць акуляры.
6 . Укажы лічбай, колькі сказаў у тэксце.
Ліса меншая за ваўка. У яе рыжае футра. Ліса палюе на мышэй. Яна зловіць мыш нават пад снегам.
7. Адзнач знакам “+” сказы. Пастаў у канцы сказаў кропку.
Падзьмуў моцны.
Падзьмуў моцны вецер.
На небе з’явіліся цёмныя хмары.
8. Вызнач, што выражае кожны сказ. Пакажы стрэлкамі.
У бібліятэку прывезлі новыя кнігі. пытанне
Ты любіш чытаць казкі? паведамленне
9. Адзнач знакам “+” сказы з правільным парадкам слоў.
Мядзведзь залёг у яму на зіму глыбокую.
На зіму мядзведзь залёг у глыбокую яму.
Мядзведзь залёг на зіму ў глыбокую яму.
10. Прачытай запіс. Адзнач правільнае сцверджанне знакам “+”.
Ластаўка будавала гняздо уляцеў. У гняздо стрыж птушка. Пазвала іншых ластавак. Гуртам ластаўкі выгналі стрыжа.
Межы сказаў у тэксце вызначаны правільна.
Межы сказаў у тэксце вызначаны няправільна.
разгарнуць » / « згарнуць